MINSK CUP мае самы незвычайны фармат сярод нашых турніраў праз свой рэгламент. Толькі на гэтым турніры мы праводзім матчы перыядамі з назапашваннем рахунку. Наш вялікі сябар Раман Аганічаў, які пра гэта не ведаў, пытаўся пасля заканчэння турніру: "Вы, напэўна без брамнікаў гуляеце, калі рахункі такія вялікія?!"
Куды ж без брамнікаў... Без іх ніяк!

Але такі фармат, на думку некаторых нашых гульцоў стварае праблемы пры вяртанні ў гульню пры правале ў адным матчы. З гэтым дазволю сабе не пагадзіцца, бо заўсёды можна матч у адказ згуляць роўна наадварот у адносінах да папярэдняга. Любому з супернікаў. І прыклады ёсць. Пра ўсё па парадку.
Стартавала 14 гульцоў. Зноў да бою з моцнымі далучыліся нашы менш дасведчаныя гульцы: Ганна Сліж, Вадзім Пасылкін і Ігар Карпаў.



Гонар ім і хвала за смеласць! Вядома, ім складаней абгульваць профі, але тым не менш, кожнаму з іх удалося забіць дасведчаным хлопцам і не па адной шайбе!
Вельмі нядрэнна ішоў Уладзімір Чарнабай, якому пасля наведвання нядаўняга турніру ў Санкт-Пецярбургу, зноў захацелася пагуляць.

Яму не хапіла зусім ледзь-ледзь да праходу ў плэй-оф. Яго бацька, Міхаіл Чарнабай, у плэй-оф трапіў.

Як і Аляксандр Авін, які заняў вакантнае месца з-за зняцця Аляксандра Далгова.

На 4-ым месцы фінішаваў Вадзім Крыніцкі, абыграўшы тых, хто вышэйшы за яго.

Тройка лідараў: Аляксандр Бартош, Эдуард Куратнік і Мацвей Шыркавец.

Васьмёрка трапляла ў плэй-оф, дзе гулялі па 5 перыядаў. Першая ліга гуляла паміж сабой кругавы па 2 перыяды, затым быў таксама плэй-оф і таксама па 2 перыяды.
Пары плэй-оф:
Аляксандр Бартош - Аляксандр Авін.

Тут Лік 14:9. Хоць Аляксандр Авін 2 перыяду запісаў на свой рахунак.
Эдуард Куратнік - Міхаіл Чарнабай.
Даўно ў нас не было гучных сенсацый. Міша тварыў цуды. У Эдуарда не атрымлівалася нічога. Выніковы лік 8:12 на карысць Міхаіла! Вельмі нечаканы вынік для ўсіх!
Мацвей Шыркавец - Аляксей Краўчанка.

У апошні час гэтая пара трымае інтрыгу да канца плэй-оф. Але сёння Мацвей даказваў сваю перавагу з кожным перыядам ўсё ясней. У выніку 22:9 на яго карысць.
Чацвёртая пара Вадзім Крыніцкі - Уладзімір Сліж.
Уладзіміру ўдалося астудзіць запал Вадзіма - 5:16.
Прайграўшыя на гэтай стадыі згулялі паміж сабой за выніковыя 5-8 месцы.
Эдуард Куратнік разабраўся з Аляксандрам Авіным - 18:9.
Вадзім Крыніцкі на 1 шайбу абышоў Аляксея Краўчанку - 11:10.
У матчы за 7 месца Аляксей Краўчанка ва ўпартай барацьбе адолеў Аляксандра Авіна - 16:14.

За 5 месца Эдуард Куратнік не змог нічога зрабіць з Вадзімам Крыніцкім.

За 5 перыядаў вынік быў усяго толькі 7:8. Абарона ў абодвух на вышэйшым узроўні!

У Першай лізе правялі кругавы турнір.
Варта адзначыць, што Аня, абыграўшы Ігара Карпава, заскочыла ў плэй-оф.

А там сышліся:
Аляксандр Шыркавец - Ганна Сліж.
Аляксандр не шкадаваў юную суперніцу - 10:1.
Уладзімір Чарнабай абыграў Вадзіма Пасылкіна - 10:4.

У матчы за 3 месца Вадзім Пасылкін абыграў Аню - 9:1.

У барацьбе за золата Уладзіміру Чарнабаю ўдалося даволі лёгка абыграць Аляксандра Шыркаўца - 11:2.


Віншуем Вадзіма з першым медалём!!
Паўфіналы Вышэйшай лігі.
Першы матч: Аляксандр Бартош - Уладзімір Сліж.

Аляксандру ўдалося зрабіць добры зачын у першым перыядзе. Уладзімір адыгрываў, як мог, але не змог дагнаць суперніка. Выніковы лік - 14:11.
Другі паўфінал: Мацвей Шыркавец - Міхаіл Чарнабай.

Міша вельмі нядрэнна супрацьстаяў Мацвею, але стрымаць яго тэмп заўсёды складана. У выніку - 16:10.
Уладзімір Сліж у барацьбе за бронзавы кубак адолеў Міхаіла Чарнабая - 14:11.

У фінале гулялі Аляксандр Бартош і Мацвей Шыркавец.

Калі Мацвею прэ - стрымаць яго архіскладана. Аляксандру гэта не ўдалося. Выніковы лік - 12:19.

Прызёры турніру:

А наша наступная Бітва Тытанаў адбудзецца 18 красавіка!
Чакаем усіх неабыякавых!

