Нашы зноў наведалі Піцер!
Эдуард і Віталь Куратнікі з экскурсійнай мэтай наведаліся ў Санкт-Пецярбург, а заадно і згулялі ў 2 этапе Ленінградскай вобласці, які праходзіў 20 лістапада.
У турніры прынялі ўдзел 38 гульцоў. Турнір праходзіў па незвычайным для Беларусі рэгламенце: супернікі былі пасеяны па 6 групах, і гулялі паміж сабой у серыях да 2 перамог. Адзначым, што нічыіх тут не бывае, у выпадку нічыйнага выніку ў матчы гуляюць авертайм. У сваіх групах Эдуард заняў 4-ае месца, Віталь 5-ае.


Пасля гэтага іх зноў размеркавалі па лігах (вышэйшая, першая і другая) і групам, дзе яны зноў згулялі ў серыях да 2 перамог. Па месцах размеркаваліся наступным чынам:


Затым у гэтых жа лігах пайшлі гульні плэй-оф. Віталь прайграў сваю першую серыю Андрэю Ціхаміраву, які затым заняў прызавое месца ў Лізе.

Выніковая тройка была такая:

Эдуард жа абыграў Мікалая Смірнова і трапіў у паўфінале на Ігара Леушына. На жаль, яму не ўдалося абыйсці Ігара - 0:2 у серыі.
У матчы за 3 месца Эдуард выйшаў на Юрыя Абрамава, кіраўніка лігі настольнага хакея ў Петразаводску, з якім ужо гуляў у сваёй групе і там яго ўжо адольваў. Першую партыю Эдуард вырваў у авертайме, другую ўжо ўшчэнт. Вынік 2:0, і Эдуард становіцца бронзавым прызёрам Першай лігі! З чым мы яго, вядома ж, віншуем!!

Прызёры першай лігі:

1. Арцём Шырскі.
2. Ігар Леўшын.
3. Эдуард Куратнік.
Ну а ў вышэйшай лізе лідары роўна і паступова ішлі па прыступках уверх да сваіх вяршыняў. У выніку тройка прызёраў стала прагназуемай:

1. Яніс Галуза.
2. Павел Фёдараў.
3. Сямён Біцюкоў.
Па выніках выступлення Эдуард стаў 21-ым, Віталь - 37-ым. Але галоўнае - гэта, вядома ж, набыты вопыт у гульнях з прафесійнымі і разнастайна гуляючымі супернікамі.
Ну а ў суботу, 26 лістапада, нашы хлопцы змогуць прадэманстраваць тыя навінкі, якія ўдалося заўважыць у іншых гульцоў. І будуць выкарыстоўваць гэта сабе на карысць! Рыхтуем клюшкі, спадары!
P.S. А бліжэйшы турнір у нас будзе юбілейны, дата не круглая, але вялікая - нам 9 гадоў!!
Чакаем усіх аматараў НХ на тым жа месцы а той жа гадзіне!)

